Пятрусь зрабіў прыгожага і вялікага змея. З маленькай сястрычкай Галяй ён пайшоў пускаць яго. Змей лятаў высока. Галя скакала ад радасці. Пятрусь даў ёй патрымаць змея за нітку. Галя была вельмі рада.
Раптам падзьмуў моцны вецер і абарваў тонкую нітку. Змей паляцеў і зачапіўся хвастом за дрэва. Пятрусь не змог дастаць змея. Дрэва было высокае.
У гэты час па сцежцы ішоў Сымонка. Ён хутка і спрытна ўзлез на дрэва і дастаў дзецям змея.
Пятрусь і Галя падзякавалі Сымонку.
(78 слоў)
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Свая дапамога
Пераказы → Хочацца дапамагчы
Пераказы → Чайка дапамагла
Пераказы → Выратаваны чмель
Пераказы → Дапамаглі