Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чайка дапамагла

   Карабель плыў да ўзбярэжжа Камчаткі. Было ціха, цёпла, сонечна. Свабодныя ад вахты матросы былі на палубе.
   З правага борта крыкнулі:
   – Дэльфін!
   Матросы перабеглі туды і ўбачылі, як падскочыла ўгору буйная рыбіна. Гэта быў ласось. Ён павольна плаваў на паверхні, крута мяняючы кірункі.
   Паглядзеўшы ў бінокль, мічман сказаў, што рыба просіць дапамогі. Да ласося прысмакталася мінога, моцна ўгрызлася ў яго цела. І ласось, пакутуючы ад болю, усплыў на паверхню, шукаючы ратунку.
   Але хто яму мог дапамагчы? Хутка загадка была адгадана.
   Аднекуль з’явілася чайка, знізілася, крыкнула і, зрабіўшы круг, села на ваду. Ласось бокам падплыў да птушкі і спыніўся. Тонкая чорная мінога адчула небяспеку, пачала выгінацца і біць па целе ласося. Але ж адпусціць здабычу і не думала.
   Чайка ўхапілася дзюбай за хвост міногі і пацягнула. Тая не адрывалася. Птушка сярдзіта крыкнула і ўчапілася другі раз. Ласось тузаўся ўбок, дапамагаючы чайцы. Вось чайка і ласось адначасова на ўсю сілу рвануліся ў розныя бакі, і мінога засталася ў дзюбе чайкі.
   Ласось, вызвалены ад драпежніцы, закружыў па вадзе, потым падскочыў і, бліснуўшы белым жыватом, пайшоў у глыбіню.
(175 слоў)

(Паводле В. Хомчанкі)

 

Похожие статьи:

Мікола ЛупсякоўМікола Лупсякоў - Дняпроўская чайка

Пераказы, дыктантыДняпроўская чайка

Пераказы, дыктантыЧайка

Пераказы, дыктантыДняпроўская чайка

Алесь ГарунАлесь Гарун - Лётала чайка, сумна крычала...