Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дняпроўская чайка

   Мы вудзім з Казімірам рыбу. Над намі і над ракой увесь час лётаюць чайкі-рыбаловы. Казімір закідвае вуду далей ад берага. Ён спадзяецца, што трапіць буйная рыбіна. Вось Казіміраў паплавок пайшоў убок, таргануўся і патануў. Казімір робіць рывок на сябе – і рыбка разам з кручком і лёскай залятае далёка ў траву. У паветры раптам паяўляецца чайка, яна, склаўшы крылы, куляю падае ўніз і ўзмывае зноў. У яе дзюбе трапечацца рыбіна, а значыць, там і кручок.
   Казімір пачынае цягнуць лёску на сябе, а чайка, змораная барацьбой і болем, хаваецца ў густую траву. Ён бярэ птушку на рукі і бачыць кропельку крыві на яе шыі. «Рэж лёску, да ветурача ў мястэчка пойдзем!» – загадвае Казімір, асцярожна прыціскае чайку да грудзей. Мяне дзівіць, што гэты стары, які мае ўнукаў, шмат чаго перажыў, шкадуе малую птушку, што трапечацца ў яго руках.
   Доктар аказаўся на месцы. Ён наклаў шво і сказаў праз шэсць дзён прынесці хворую на агляд. З таго дня да нас штодня ходзяць экскурсіі з малых і старэйшых. Мы кормім нашу паланянку малькамі. А калі тая з’ядае двух невялікіх шчупачкоў, шчасцю нашаму няма меж.
   Праз тыдзень мы зноў садзімся ў лодку і бяром з сабою чайку. Нарэшце бінт развязаны, я падымаю чайку на далоні. Нейкі час птушка стаіць, не разумеючы яшчэ як след, што адбываецца. Раптам яна моцна ўзмахвае крыламі і падымаецца высока над ракой.
(219 слоў)

Паводле М. Лупсякова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЧайка дапамагла

Пераказы, дыктантыДняпроўская чайка

Алесь ГарунАлесь Гарун - Лётала чайка, сумна крычала...

Пераказы, дыктантыЧайка

Мікола ЛупсякоўМікола Лупсякоў - Дняпроўская чайка