Паўстагоддзя з дня Перамогі… Азіраешся – і бачыш сябе, галоднага хлапчука, пасярод разрухі, пасярод вайны, і міжволі – дагэтуль! – сціскаецца развярэджанае балючымі ўспамінамі сэрца: няўжо так хутка мінае чалавечае жыццё? Няўжо пражыта цэлае жыццё, якога магло і не быць, як не было яго ў дзесяткаў тысяч забітых, спаленых жыўцом дзяцей той вайны? Ды яшчэ як магло! І сёння ж гінуць дзеці – няхай не тут, не ў нашых гарадах і вёсках, а на поўдні, на паўднёвым захадзе ці ў Афрыцы. І сёння ж чалавек падымае руку на чалавека!..
Разумею, мастацтва можа не ўсё. Часам яно нічога не можа. І ўсё ж – зноў і зноў супрацьстаіць яно злу і насіллю, бяспамяцтву і бездухоўнасці. Таму і не адыходжу я ад мальберта. Таму і шукаю ў глыбіні памяці, у глыбіні душы тыя іскрачкі, што асветляць новае, бачнае яшчэ толькі ў задуме палатно – новую сцежку да людзей.
(140 слоў)
Паводле Г. Вашчанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Малюнак
Пераказы, дыктанты → Язэп Драздовіч
Пераказы, дыктанты → Недасяжная
Пераказы, дыктанты → Красавік – мастак
Пераказы, дыктанты → Мастацтва служэння дабру