На каўбасным заводзе працавалі добрыя эльфы. Выраблялі яны самую смачную каўбасу. Панадзіўся праціўны пацук выкалупваць з каўбасы мяса ды смачныя прыправы. Шмат чаго рабілі эльфы, каб пазбавіцца ад крадуна! Аднак усё было дарэмным. Нахабны шкоднік выядаў з каўбасы прысмакі. Эльфы толькі горка плакалі.
Аднойчы да іх прыбілася маленькае кацяня. «Не плачце, эльфы! Я пазбаўлю вас ад пачвары», – паабяцаў каток.
Прыйшло кацяня да пацука і адважна выгукнула: «Выходзь, пацук, будзем з табой біцца!». Зубастая істота зарагатала так моцна, што лопнула са смеху.
З таго часу коцік быў любімым госцем у эльфаў.
(95 слоў)
(Паводле Е. Ахроменкі)
Похожие статьи:
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Коцік
Якуб Колас → Якуб Колас - Юрка і кот
Максім Танк → Максім Танк - Бабка і кот
Янка Журба → Янка Журба - Коцік
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Коцік