Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сустрэча з сойкай

   Мы з таварышам выбраліся ў лес у выхадны дзень яшчэ поцемкамі; лёгкі, як павуцінка, туман заблытаўся ў нізовінках сярод густога падлеску з ядлоўцу, крушыны, лазняку, зябка павявае прэлым лісцем, сырой зямлёй і тонкім, амаль няўлоўным духам сасны. Невялічкія лужынкі ў калюжынах зацягнула за ноч тонкім лядком; няўзнак патрапіш нагой – трэск на ўвесь лес, чорная, быццам дзёгаць, вада хлюпоча пад ботамі, выступае напаверх.
   Неба пакрысе святлела, але ў лесе стаяў шэры змрок, хоць і можна было адрозніць камлюкаватыя ствалы сосен, струхлелыя пянькі і сям-там на палянках малады асінавы падрост.
   Пятро, мой спадарожнік, кінуў пад куст рукзак, і ў той жа момант імкліва пырхнула ўверх уздоўж ствала нейкая вялікая пярэстая птушка, мільганула белымі пёрамі, і там, увысі, у густых кронах пачуўся рэзкі, пранізлівы голас, быццам двое катоў, не падзяліўшы здабычы, счапіліся і шкуматаюць адзін аднаго. Мы застылі ад нечаканасці, слухаючы незвычайны ў гэтым сырым і непрыветным перадзімовым лесе, які, здавалася, спаў глыбокім сном, канцэрт.
   Мы падышлі бліжэй, добра разгледзелі птушку. Яна была сапраўды прыгожая, нават не верылася, што ў гэтым лесе ўбачым такі цуд. Прырода быццам знарок пажартавала: у шэрыя колеры перадзім’я ўпляла яркія фарбы. На фоне шэрага неба выдзяліліся блакітныя, з чорнымі і белымі палоскамі, пёры крылаў птушкі, спінка ружаватая, а бліжэй да хваста – святлейшая. Сойцы, відаць, не спадабавалася, што мы яе разглядваем, узмахнула крыламі і белай мітуслівай плямкай матлянулася ўбок, зрабіла нешырокі плаўны паўкруг і села на другім баку палянкі ў голле шырокай кроны сасны, зноў пранізліва закрычала на ўвесь лес. Сойка крычала на розныя лады, верашчала, быццам яе хочуць схапіць, пагрозліва крычала, рэзка пасвіствала; у яе крыках чуўся ўвесь птушыны гармідар лесу, які птушка запомніла і ўмела ўпляла ва ўласны рэпертуар.
(272 словы)

Паводле А. Дзятлава

 

Похожие статьи:

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Сойка-лесавод

ПераказыСнегавыя ванны

ПераказыСойка

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Крык сойкі