Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віктар Гардзей - Сойка-лесавод

Садзяць леснікі штогод
І дубкі, і хвойкі.
А хіба ж не лесавод
Весялуха-сойка?
 
Птушка чуе халады
І ў асенняй пушчы
То збірае жалуды,
То арэхі лушчыць.
 
Не спалохае зіма
Галадоўкай птушку:
На запас чаго няма
Ў сховах весялушкі.
 
Толькі вось бяда адна:
Сойка забывае
Тыя месцы, дзе яна
Свой запас хавае.
 
Дрэўцы вырастаюць там –
Ці дубок, ці хвойка.
Лес вырошчваць леснікам
Памагае сойка!

 

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Пераказы, дыктантыСойка

Пераказы, дыктантыСнегавыя ванны

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Крык сойкі