Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сумленны працаўнік

   Гавораць, што верабей – злодзей. А ці так гэта?
   Давайце паназіраем за вераб’ём.
   Яшчэ не ўсе птушкі вярнуліся з выраю, а ў гняздзе вераб’я ўжо вывеліся пісклявыя верабейчыкі. Колькі клопату бацькам! З ранку да позняга вечара снуюць вераб’і каля хаты, на агародзе, у садзе, нават на блізкіх лугах і палях. Шукаюць корму, але толькі не зярнят. Птушаняты яшчэ слабенькія, не могуць праглынуць зерне. Ім патрэбны вусені, матылі, мухі, чарвякі. Іх і шукаюць цяпер вераб’і. Знойдзе птушка вусеня і ляціць да гнязда. Суне ў рот галоднаму верабейчыку і зноў ляціць па здабычу. Так увесь дзень на працягу месяца, пакуль малыя падрастуць і змогуць самі здабываць сабе ежу. Колькі тысяч вусеняў пераловяць вераб’і за гэты час?
   Верабей – сумленны працаўнік.
(118 слоў)

(Паводле часопіса «Вясёлка»)

 

Похожие статьи:

ПераказыПтушкі шчасця

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча