Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старая і новая школы

   Васіль любіць і старую школу, у якой вучыўся да пятага класа, і новую, каменную, двухпавярховую, якая вырасла ў цэнтры мястэчка.
   У старой школе таямнічасці было нават больш, чым у новай. У доўгай будыніне размяшчаліся тры класныя пакоі і настаўніцкая. На пясчаным школьным двары шумелі лісцем таполі. У кожным пакоі старой школы можна было натрапіць на цуд. У адным кабінеце ў зашклёнай шафе стаяла заспіртаваная ў сасудзе гадзюка. У другім – гербарыі, наклееныя на лісты кардону, мінералы ў скрыначках.
   Пазней пабудавалі яшчэ тры будынкі, замкнуўшы школьны пляц на манер падковы. У новай школе толькі ў першую зіму было няўтульна. Цяпер парадак навялі: у класах цёпла, падлога і сцены пафарбаваны. Усюды на сценах – партрэты, карты, дыяграмы.
   Прыгожы від адкрываецца з акна другога паверха. Летам відаць асмужаны лес, зялёнае поле, а ўзімку белая снежная посцілка нібы ахінае наваколле.
(138 слоў)

Паводле І. Навуменкі

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?

ПераказыДарога ў школу

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы

ПераказыВясковы асветнік

Кастусь ЖукКастусь Жук - Урок