Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Спадчына

   Як адказаць на пытанне, што такое спадчына?
   У самых агульных рысах – гэта ўсе тыя скарбы духоўнай і матэрыяльнай культуры, якія засталіся нам ад папярэдніх пакаленняў. Гэтыя скарбы трэба зберагчы і памножыць, а потым перадаць сваім нашчадкам. Калі ж мы не будзем берагчы і перадаваць, то перастанем адчуваць поступ часу. Будзем лічыць, што ўсё быццё, уся гісторыя пачынаецца з нас. Мы не зможам арыентавацца ў часе і прасторы. Мы перастанем існаваць як народ, як нацыя.
   Доўгі час звесткі пра духоўную спадчыну беларускага народа былі вельмі абмежаваныя. Шырока вядомы былі імёны толькі некалькіх вялікіх беларусаў. Дзесьці ў гістарычнай прасторы велічнай горнай вяршыняй узвышаўся Скарына, дзесьці – Багушэвіч. У дваццатым стагоддзі падняліся вяршыні таленту Янкі Купалы і Якуба Коласа. Але ўсе яны ўзвышаліся адзінокія і таму незразумелыя.
   Сёння мы добра разумеем, што наша спадчына – гэта цэлы горны масіў. У ім ёсць усё: і завоблачныя вяршыні, і невялічкія ўзгоркі, і даліны, і трагічныя прорвы. У нашай гісторыі шмат слаўных імёнаў. Яшчэ больш вядомых і знакамітых. На жаль, ёсць і адмоўныя постаці. Але без апошніх мы не зразумелі б веліч і хараство першых, бо не было б крытэрыяў для параўнання.
   Гісторыя не раз ставіла беларускі народ перад цяжкімі выпрабаваннямі. Часам здавалася, што ён ужо мёртвы. Сто гадоў назад адзін вядомы даследчык так пачынаў свой артыкул пра беларусаў: «Быць можа, нядоўга засталося чакаць таго часу, калі словы "беларусы" і "Беларусь" стануць пустымі гукамі». На шчасце, не сталі!
(231 слова)

 

Похожие статьи:

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Спадчына

СачыненніНам засталася спадчына...

ПераказыСпадчына

Янка КупалаЯнка Купала - Спадчына

ПераказыСпадчына