На двары дзеці зляпілі снежную бабу. Вочы зрабілі з чорных вугольчыкаў. Замест носа ўваткнулі чырвоную моркву. У рукі далі скрынку і насыпалі туды зярнят. Першымі заўважылі кармушку сінічкі. Потым прыляцеў снягір. Сярод птушак больш за ўсё было вераб’ёў. Заўважыла кармушку і чорная галка. Але спусціцца туды не адважвалася. Яна назірала за птушкамі. Хутка ў кармушцы стала пуста. Галка нарэшце падляцела да снежнай бабы і схапіла дзюбай моркву. Снежная баба засталася без носа.
(74 словы)
Паводле В. Хомчанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)