Стаяла ўрачыстая ціш зімы. Ішоў снег. Калыхалася белая заслона. Нячутным быў палёт сняжынак. Яны, быццам мяккая белая воўна, клаліся на зямлю. Бялюткая гурба снегу ляжала каля кустоў. Рэчка, дарогі, сцежкі зраўняліся з палямі. Уся зямля стала роўнай і гладкай, быццам вялікі ліст белай паперы.
Качкам вельмі спадабаўся снегапад. Яны задаволена хадзілі па двары. Заўзята крычалі. Білі крыламі па снезе, нібыта па вадзе. Некаторыя нават запускалі галовы ў гурбы і абсыпалі сябе снегам.
(72 словы)
Паводле Я. Зазекі
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Пераказы → Першы снег (Паводле X. Лялько)
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)