Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першы снег

   Раніцай пайшоў першы снег...
   Мы вярталіся са школы, а снег не пераставаў буйнымі пушынкамі сыпацца на дол. Кругом было прыволле белых палёў і прастораў. Мае сябры крычалі пра санкі, пра лыжы. Мы кідаліся снежкамі і смяяліся. Нам было весела разам з табой, мяцеліца. І мне ад радасці, помню, хацелася спяваць пра снег, пра зіму...
   Зіма, зіма! Ідзі хутчэй, сцялі снягі на поле, на дарогі, на нашу вуліцу! Сып, мяцеліца, круці гурбы, каб я зноў даставаў шапкай дрэвы. Вось якія яны высокія, а заўтра мы памераемся! Ідзі, зіма-матуля, каб я хутчэй пабольшаў, каб я падрос!
   Вось так думалася мне ў той дзень, калі выпаў першы снег. Я сэрцам адчуў, што нешта перажыў, а сустракаю хоць знаёмае, але штосьці такое новае-новае....
(121 слова)

Паводле І. Грамовіча

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Першы снег

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Першы снег

Юрась СвіркаЮрась Свірка - З першым снегам

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Снег

Пераказы, дыктантыПершы снег