Зімой я блукаў са стрэльбай па лесе. Маю ўвагу прыцягнула сойка, якая нечага корпалася ў снезе. Я сеў на пень і стаў у бінокль назіраць за птушкай.
Дзень стаяў ціхі, марозны. Кожная галінка на дварэ была пакрыта шэранню. Таму лес здаваўся калматым, мяккім.
На белым снезе стракатая птушка была вельмі хораша бачна. Вось яна ўзмахнула раз, другі крыламі. У паветра ўзняліся дробныя сняжынкі. Заўзята працуючы крыламі, птушка глыбей закопвалася ў пульхны снег. Нейкі час яе зусім не было відаць.
Нарэшце сойка ўзляцела на куст алешніку. Крыху адпачыла, апусцілася пад маладую рабінку і таксама стала закопвацца ў снег.
(100 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле Я. Зазекі)
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Сойка-лесавод
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з сойкай
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Крык сойкі