На беразе вадаёма стаіць з вудаю маленькі хлопчык. Каля яго ног сядзіць вялікі сабака. На сярэдзіну вадаёма выплываюць два лебедзі. За бацькамі перабіраюць лапкамі ваду іх дзеткі. Кругом цішыня і спакой.
Раптам сабака з брэхам кідаецца ў ваду. Ён усё бліжэй падплывае да птушак. Лебедзь узнімаецца і б’е сабаку крылом. Сабака хаваецца пад вадой. Потым ён зноў паказваецца на паверхні. Цяпер сабака спяшаецца да берага.
(67 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Лебедзь
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Страцім-лебедзь
Пераказы → Лебедзі
Пераказы → Ля жывой крыніцы