Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Смелы Васька

   Стаяў цёплы дзянёк. На зялёнай лугавіне каля доміка пасвіліся куры. Кот Васька круціўся побач.
   Бабка Ганна працавала на агародзе. Дзед пайшоў на рыбалку.
   Раптам каменем зваліўся на лугавіну вялікі каршун. Ён схапіў чубатку і рвануўся ўгору. У Ваські загарэліся вочы. Выскачылі з мяккіх лап вострыя кіпцюры. Каршун пакінуў курыцу, схапіўся з катом.
   Хутка да месца бойкі прыбегла бабка. Каршун ужо ляжаў на траве. Бабуля пахваліла свайго рыжага ката.
(70 слоў)

Паводле А. Якімовіча

 

Похожие статьи:

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Мурлыка

Мікола ГільМікола Гіль - Чаго смяяўся кот Васька

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса

Якуб КоласЯкуб Колас - Юрка і кот

Пераказы, дыктантыБясплатны паказ