Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пачаў сваю гісторыю 18 ліпеня 1992 года. Яго стваральнікамі былі тры дзяржавы: Беларусь, Расія і Украіна. У самым пачатку фестываль быў сціплай «сустрэчай сяброў» з трох славянскіх народаў. Яго арганізатары імкнуліся пазнаёміць віцебскага гледача з песеннай творчасцю славянскіх краін. Але цікавасць да гэтага культурнага мерапрыемства была надзвычай вялікай, і фестываль стаў штогадовым.
У 1993 годзе на флагштоку «Славянскага базару» ўпершыню з’явіліся сцягі Славакіі, Кыргызстана, Літвы, Турцыі, Балгарыі, Югаславіі. З 1995 года «Славянскі базар» стаў называцца Міжнародным фестывалем мастацтваў. За два дзесяцігоддзі ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі амаль сямідзесяці краін.
Сама назва фестывалю надзвычай красамоўная. Яна сведчыць пра адметнасць культуры славянскіх народаў, нагадвае пра шчырую і добразычлівую атмасферу нашых старадаўніх кірмашоў.
Дзякуючы фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Беларусь сёння з’яўляецца важным культурным цэнтрам славянскага свету.
(135 слоў)
(Паводле інтэрнэт-рэсурсаў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Горад майстроў і воінаў
Пераказы, дыктанты → Віцебская зямля
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Пераказы, дыктанты → Духоўная Віцебшчына
Пераказы, дыктанты → Віцебск – горад майстроў