У Мядзельскай раённай бібліятэцы ёсць стэнд «Нашы землякі».
Там размешчаны партрэты славутых людзей, якіх даў свету нарачанскі край. Хочацца назваць некаторыя імёны.
Адам Гурыновіч – беларускі паэт-дэмакрат. Родам з Кавалькоў.
Паўліна Мядзёлка – заслужаная дзяячка культуры БССР, першая выканаўца ролі купалаўскай Паўлінкі. Родам з Будслава.
Міхась Чарняўскі – гісторык, археолаг, мастацтвазнавец і пісьменнік. Нарадзіўся ў Круці.
Марыя Захарэвіч – беларуская актрыса, народная артыстка БССР. Нарадзілася ў Навасёлках.
А хто з беларусаў не ведае імя Максіма Танка!
(Паводле Я. Пархуты)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Нарачанская легенда
Пераказы, дыктанты → Пра возера Нарач
Пераказы, дыктанты → Ноччу на Нарачы
Пераказы, дыктанты → На беразе Нарачы
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Беларускае мора