У кожнага народа – свае святы. У беларусаў сярод вялікіх, значных – Новы год, Дзень жанчын, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дабравешчанне, Купалле. Шмат прафесійных свят – Дзень настаўніка, шахцёра, медыка, геолага. У першую нядзелю верасня – Дзень беларускага пісьменства. Пасля ўборкі ўраджаю – свята «Дажынкі».
Кожны ведае сваё свята – дзень нараджэння. У гэты дзень хочацца ўвагі, падарункаў, пачастункаў. Аднак ці добра, што некаторыя з нас не помняць імянін сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль?
Давайце пастараемся, каб усе святы былі радасныя, шчаслівыя. Каб мы былі ўдзячнымі бацькам, усім добрым людзям.
(85 слоў)
(Паводле У. Ліпскага)
Похожие статьи:
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Сакавік
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ёлка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Свята настаўніцы
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Свята
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Цудоўныя святы