Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Святыя зярняты народнай куцці

   Абрад цяпер прызнаны сапраўдным правадзейным аб’ектам нематэрыяльнай духоўнай спадчыны. Менавіта з клопатам пра захаванне традыцый і абрадаў каляндарных святаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар «Рэгіянальныя фальклорныя традыцыі каляндарных святаў і абрадаў беларусаў і іх выкарыстанне ў сацыякультурнай дзейнасці».
   Задача семінара – абмеркаваць, якія існуюць шляхі адаптацыі традыцыйных форм святаў у нашым жыцці, наколькі, прыходзячы з глыбіні стагоддзяў, каляндарныя святы могуць захоўваць сваю самабытнасць. Менавіта святы фарміруюць ідэнтычнасць беларускай нацыі і ўяўленні пра нас, таму што з’яўляюцца адметнымі толькі ў нас.
   Удзельнікі семінара прывялі цікавыя прыклады, якія сведчаць пра тое, як у іншых краінах народы шануюць сваю культуру. Напрыклад, у Карэі людзі – карэнныя носьбіты традыцый – нават атрымліваюць дзяржаўную стыпендыю і годна выконваюць сваю місію, перадаючы веды наступнікам.
   Складанасць у тым, што шмат традыцый захоўваецца ў так званых неперспектыўных маленькіх вёсачках, дзе ўсяго 10-12 дамоў.
   «Страчаныя традыцыі святкавання цяжка адраджаць, асабліва цяжка для гарадоў. Я жыхарка вялікага горада, таму была адарваная ад гэтых традыцый. Далучылася да іх стыхійна», – расказвае Ларыса Мятлеўская, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Л. Мятлеўская стварыла калекцыю рэканструкцый народных строяў па матывах абрадавых святаў. Навукоўца ўспамінае: «Я трапіла ў згуртаванне моладзі, якая цікавілася народнай культурай, у канцы 1980-х. І мы пачалі стыхійна абуджаць цікавасць да народных традыцый. Так хацелася вывучаць тое, што было да нас. Мы слухалі запісы аўтэнтычных спеваў і на слых вучылі палескія песні. Хадзілі на спеўкі вывучаць калядныя песні, гуканні вясны. У агульную канву ўпляталася вывучэнне народных гульняў, карагодаў, танцаў. Я набыла веды, якія трапілі ў маю душу зернем, як з той Куцці. І гэта тыя зярняты з кашы, якія выраслі пасля ў творчыя праекты і далі мне смеласць».
(275 слоў)

Паводле І. Тулупавай

 

Похожие статьи:

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік

ПераказыБеларускія майстры

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Свята настаўніцы

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Свята