Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Свята настаўніцы

   Перад выхадам у школу Юля спахапілася, што заўтра Дзень настаўніка. Позна было шукаць кветкі. І бабуля зрэзала астры, якія дацвіталі ў вазонах на балконе. Букет атрымаўся небагаты, сіратлівы. Гэта адчувала і дзяўчынка.
   Вінавата падышла яна да настаўніцкага стала, паклала кветкі. Села за парту, ніяк не магла супакоіцца. Вельмі яна любіла сваю настаўніцу. Хацелася зрабіць ёй нешта асабліва прыемнае.
   Юля адкрыла партфелік. Там ляжала адна-адзіная цукерка «Залаты пеўнік». Дзяўчынка ўзрадавалася шчаслівай нечаканасці. Яна дастала цукерку і паклала побач з астрамі.
   Настаўніца ўвайшла ў клас. Амаль не зірнула на стол, але так радасна ўсміхнулася. Мабыць, убачыла шчыры падарунак.
(98 слоў)

(Паводле В. Віткі)

 

Похожие статьи:

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Свята

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Свята настаўніцы

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Цудоўныя святы

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік