Францішку ж, здаецца, і гадзін у судках не ставала на вучобу. Часу заўсёды было мала. І адыходзіла ўбок, як нешта недарэчнае, вясёлая бурса са штукарствам калег, якія адзін перад адным вучыліся марнаваць час. Не дзеля гэтага дабіраўся Францыск Скарына з Полацка ў далёкі Кракаў. Перад ім адсланялася дарога ў непазнанае, у вялікі свет чалавечай мудрасці, назапашанай вось у гэтых тоўстых вялікіх кнігах, якіх тут, у Кракаўскім універсітэце, было шмат. Гэта былі сябры, пра якіх Францішак прачытаў ў адным лацінскім трактаце: «Прыходзячы да іх, мы ніколі не застаём, каб яны спалі; калі ў іх пытаешся, яны думкі сваёй не тояць: не лаюць, калі ты памыляешся; не насміхаюцца з цябе, калі выявілася, што ты невук...» Сапраўды, так умеюць толькі кнігі...
(118 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына