Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сасна

   Сасна расце на сухім грудку каля чыгуначнага пераезда. Тут, можна лічыць, развілка і скрыжаванне. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, прасёлкавая дарога – у мястэчка і ў поле. Вышэйшых дрэў паблізу няма, і сасна відаць здалёк. Купчастая, разгалістая, яна мала падобная да гонкіх сваіх сясцёр дзе-небудзь у бары. Сонца сасне хапае. Дажджы абмываюць пыл, які садзіцца са шляху і чыгункі, пояць сухі грудок. Усе чатыры вятры гамоняць з сасной.
   З нейкага часу сасна перастала расці. Можа, рост і ёсць, але непрыкметны, мізэрны, і людзі яго проста не заўважаюць. Ва ўсякім выпадку пуцявы абходчык, будка якога стаіць на другім баку пераезда, амаль насупраць дрэва, усе апошнія гады карыстаецца адной і той жа лесвіцай. Ён лазіць па ёй на сасну, дзе стаіць яго вулей.
(127 слоў)

Паводле І. Навуменкі.

Похожие статьи:

ПераказыСасна пры дарозе

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза

Іван НавуменкаІван Навуменка - Сасна пры дарозе