Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сасна пры дарозе

   Сасна расце на сухім грудку ля чыгуначнага пераезда. Тут, можна лічыць, развілка і скрыжаванне. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, а прасёлкавая дарога – у мястэчка і ў поле. Вышэйшых дрэў паблізу няма, і сасна відаць здалёк. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр у бары.
   Сонца сасне хапае. Дажджы абмываюць пыл, які садзіцца са шляху і чыгункі, пояць сухі грудок.
   З нейкага часу сасна перастала расці. Можа, рост і ёсць, але непрыкметны, мізэрны, і людзі яго проста не заўважаюць.
   Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі. Дол на грудку штогод засеяны шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць сала, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў куродымам. Шышак вакол безліч, а спадчыны сасна не пакінула.
   Мабыць, вінавата проста месца. Непатрэсканыя шышкі, сарваныя ветрам, падаючы на дарогу, заціраюцца ў пясок. А на пясчаным грудку цяжка ўзнікнуць жыццю, бо вельмі часта любяць пад сасной прыпыняцца падарожныя людзі.
(166 слоў)

Паводле I. Навуменкі.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСасна

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала

Іван НавуменкаІван Навуменка - Сасна пры дарозе

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза