Вясна ўпарта стукалася ў цвёрды снежны покрыў сонечнымі промнямі, як у шкарлупіну яйка. За дзень снег прыкметна раставаў, наздраваты і ашэрхлы, шаргацеў пад нагамі, нават вецер дзьмуў па-вясноваму цёплы. І гэта была не проста адліга, бо набліжаўся сакавік – першы вясновы месяц, калі гаспадар мусіў агледзець усё начынне: плуг, воз, барану, вупраж, каб быць гатовым да сяўбы. Праўда, па начах яшчэ прыпякаў мароз і неба на захадзе было чырвонае і чыстае...
За два сонечныя сакавіцкія тыдні расталі высокія гурбы снегу, расцякліся зіхоткімі ручаінамі ў сажалкі, нізінкі, паплавы і балотцы. Снег чапляўся за зямлю ў цяньку за хатаю ці пад варотамі, счарнелы і наздраваты, хворы, не падобны да сябе, а свет радаваўся доўгачаканаму цяплу. І людскія душы прыхавана хваляваліся ў прадчуванні росквіту і шчасця.
(122 словы)
Паводле З. Дудзюк
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Сакавік
Пераказы → Сакавіцкае пісьмо
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Са святам
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Сакавік
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Сакавік і яго сёстры