Зайдзі ў лес, агледзь наваколле. На лясных палянках растуць дзіўныя расліны. Але некаторыя з іх сталі рэдкімі. Яны могуць знікнуць. Такія расліны занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Там мы знойдзем белы гарлачык, кучаравую лілею, вадзяны арэх. У прыродзе збіраць іх забаронена.
Расліны ўпрыгожваюць родную зямлю. Яны ачышчаюць паветра, дораць людзям радасць. Добры чалавек павінен берагчы прыроду. Тады і лясы, і лугі парадуюць нас сваёй прыгажосцю!
(68 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Амерыканцы ў Беларусі
Пераказы, дыктанты → Расліны-лекары
Пераказы, дыктанты → Кветкавыя расліны
Пераказы, дыктанты → Карысныя расліны