Рыгор Раманавіч Шырма жыў і працаваў, не шкадуючы сябе, каб зберагчы душу народную – песню.
Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю высокага культурнага свету нашу простую сяляначку, беларускую народную песню. На працягу ўся го жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. З ім капэла аб’ехала паўсвету, а яе кіраўніка называлі майстрам-чарадзеем.
У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кампазітараў, усе лепшыя творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядомых сцэнах Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі выключным шэдэўрам, якому можа пазайздросціць кожны народ.
Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы – гэта наша гістарычная спадчына.
(139 слоў)
Паводле В. Сізко-Габрыелян.
Похожие статьи:
Пераказы → Народжаны для песні
Пераказы → Наш Рыгор Раманавіч
П → Песня
В → Вясельныя песні
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады