Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыбакова паданне

   Аднойчы Адам і Марыля падышлі да рыбака-селяніна, які сядзеў на ўзбярэжнай купіне і, закінуўшы ў возера вуду, пільна глядзеў на паплавок. Дзядзька быў гаваркі. Ён цікава расказваў пра тутэйшыя мясціны, пра Плужынскі бор, сярод якога ляжыць возера Свіцязь.
   – А як жа яно ўтварылася? – папытаўся Адам у рыбака.
   – О, гэта доўгая гісторыя.
   – А вы раскажыце.
   Рыбак з ахвотаю расказаў пра тое, што чуў ад старых людзей пра русалак, якія выходзяць з возера і заманьваюць сваёй красою маладых хлопцаў, пра тое, што некалі на месцы возера стаяў прыгожы белакаменны горад з залатымі макаўкамі цэркваў, горад Свіцязь, які аднойчы праваліўся ў зямлю і на яго месцы запляскалі азёрныя хвалі.
   – Вось дзе паэзія! – усклікнула Марыля, даслухаўшы да канца рыбакова паданне, і, зазірнуўшы ў Адамавы вочы, папрасіла: – Напішы пра гэта, Адам.
   Адам Міцкевіч, успамінаючы потым тую сустрэчу з рыбаком, прызнаўся, што просьба Марылі напісаць пра пачутае была яшчэ адным штуршком, які скіраваў яго да невычэрпных крыніц народнай паэзіі.
(153 словы)

Паводле К. Цвіркі

 

Похожие статьи:

ПераказыВозера Свіцязь

Адам МіцкевічАдам Міцкевіч - Свіцязь

ПераказыСвіцязь

ПераказыЛегенда пра Свіцязь

ПераказыТут нараджаюцца паэты