Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Возера Свіцязь

   Жыццё пакінула нам шмат сведак мінуўшчыны. Сярод іх і помнікі прыроды: дрэвы, камяні, азёры, лясы, паркі, цэлыя прыродныя комплексы. З імі звязана мінулае народа, памяць людская пра лепшых яго сыноў і дачок, пра адметныя падзеі, авеяныя легендамі.
   Свіцязь ціхае ласкавае возера, што так утульна лягло паміж задуменнага лесу. Ніцыя вербы мочаць доўгія косы ў цёплай вадзе. Мурожныя берагі падступаюць да возера, абрываюцца і пераходзяць у светлы пясочак. Яго лашчаць лёгкія хвалі, што серабрацца ў промнях летняга сонца. «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых», – пісаў Адам Міцкевіч.
   Свіцязь нікога не пакідае абыякавым. Возера захапляе, зачароўвае, злучае мінулае і сучаснае. Тут ты нібы адчуваеш сваю сувязь са стагоддзямі, нібы ты жыў у тыя далёкія часы. Невыпадкова возера авеяна легендамі, услаўлена паэтамі, апета ў песнях. Яно надзелена незвычайнай прыгажосцю, то радаснай, то самотнай і ціхай, то бунтарскай. У ім жыве душа Беларусі.
(145 слоў)

Паводле М. Дубровіна.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТут нараджаюцца паэты

Адам МіцкевічАдам Міцкевіч - Свіцязянка

Адам МіцкевічАдам Міцкевіч - Свіцязь

Пераказы, дыктантыСвіцязь

Пераказы, дыктантыЛегенда пра Свіцязь