Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рак

Варыянт 1 (70 слоў)

   Жывуць ракі ў азёрах і рэках. Хаваюцца ў норках пад карчамі ці каменнем. Спажываюць яны чарвякоў, дробную вадзяную жыўнасць, маленькую рыбку. Не даюць забрудзіцца вадзе і гэтым прыносяць карысць.
   У рака доўгія вусы і сярдзітыя вочы. Клюшні ў яго падобныя на кавальскія абцугі. Поўзае, плавае рак галавой назад. Некалькі разоў за лета ён ліняе. Панцыр лопаецца. Тоўсты гаспадар вылазіць з яго. Потым цярпліва чакае ў нары з’яўлення новай вопраткі.
 


 

Варыянт 2 (64 словы)

   Дзіўнае стварэнне – рак! Вусаты, з сярдзітымі вачыма. Аднак самае дзіўнае, як ён поўзае і плавае. Хвастом наперад!
   Жывуць ракі ў азёрах і рэках. У норках, пад карчамі ці каменнем. Спажываюць усё, што патрапяць злавіць: чарвякоў, рыбу-малечу, іншую дробную вадзяную жыўнасць. Загіне хворая рыбіна – яны тут як тут, нават хваста ад яе не пакінуць. Не даюць забрудзіцца вадзе і тым прыносяць вялікую карысць.
 

Паводле У. Ягоўдзіка

 

Похожие статьи:

Вацлаў ЛастоўскіВацлаў Ластоўскі - Варона і рак

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Рак

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ці рака́, ці ра́ка?

Якуб КоласЯкуб Колас - Рак-вусач