Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вацлаў Ластоўскі - Варона і рак

   Ляціць варона па-над ракой і каркае, ды так каркае, што не ўцярпеў рак сядзець у сваёй норцы і вылез паўзірацца, чаго яна галосіць. Вылез рак і пытае ў вароны:
   – Чаго ты гэткі гвалт падняла?
   – Чаго я гвалт падняла? Кожны будзе крычаць на маім месцы: гняздо, у якім я вясну веснавала і лета летавала, цяпер цалкам усё засмечана.
   – А куды ж ты цяпер ляціш? – пытае рак.
   – Новае гняздо шукаць!
   Падумаў-падумаў рак дый кажа:
   – Э, кумка, дарэмная твая турбота, бо ты ж і новае гняздо засмеціш...

Похожие статьи:

Вацлаў ЛастоўскіВацлаў Ластоўскі - Лабірынты

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ці рака́, ці ра́ка?

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Рак

БиографииВацлаў Ластоўскі

Якуб КоласЯкуб Колас - Рак-вусач