Зімой рака мае іншы выгляд. Яе наглуха забівае снегам. Цэлыя гурбы ляжаць на кустах, звісаюць з берагавых абрываў. Снег усюды белы, сыпкі.
У гэтым белым свеце ёсць цікавае, непрыкметнае на першы погляд жыццё. Сюды прыходзіць звер. Тут шныраюць тхары, гарнастаі, шкалдыбаюць зайцы, крадуцца лісы. Тут поўна ўсякага дробнага звера. Нават часам трапляе ў рэчышча разважны воўк. Зацішна ў рацэ, кожнаму зверу прытулак.
...Прыходзяць ноччу пажывіцца горкай крушынай асцярожныя зайцы. Яны ўзнімаюцца на заднія лапкі, стаяць стаўпкамі, грызуць мёрзлую кару.
Роўненькая сцежка дробных слядкоў прашывае раку ад берага да берага. Гэта бегла звычайная мыш-палёўка. А з боку гэтага двайны след. Гэта імкнуў люты драпежнік тхор. Глыбокі, грузны след. Гэта бухнуў пад абрыў непаваротлівы воўк.
Ён меў на ўвазе ўсіх: і зайцаў, і ваўкоў, і лісаў.
(110 слоў)
Паводле Э. Самуйлёнка.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Паром на рацэ
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Рака
Максім Танк → Максім Танк - Над ракой
Пераказы, дыктанты → Дзвіна пайшла
Пераказы, дыктанты → Круты бераг ракі