Нарэшце вызвалілі Мінск ад немцаў. Хутчэй не Мінск, а тое, што ад яго засталося.
Птахам разляцелася па Беларусі вестка, што рыхтуецца партызанскі парад. Удзельнікі вызвалення беларускай сталіцы пройдуць урачыстым маршам па вуліцах горада.
Вестка гэта даляцела і да нашай вёскі. Мама захвалявалася, зазбіралася ў Мінск, бо ад сына Колі, які недзе партызаніў, даўно не было нічога чуваць.
Пайшла мама ў Мінск, бо раптам дзе сярод партызан пашчасціць убачыць яго. Але людзей было так многа, а жывая партызанская рака цякла так магутна і шумна, што як мама ні старалася, а сына свайго не ўбачыла.
Назад ішла зноў жа пешшу, гонячы ад сябе чорныя думкі, несучы ў сэрцы груз невядомасці. Прытамілася, села адпачыць, сіл набрацца. Паглядзела ў бок Мінска і вачам не паверыла. Па дарозе шпарка ішоў Мікалай у напрамку сваёй вёскі. Пасля партызанскага парада ён адпрасіўся ў камандзіра на дзень, каб даць вестачку родным, што жывы, што яшчэ здольны моцна трымаць у руках зброю.
(153 словы)
Паводле С. Давідовіча
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Сустрэча з ворагам
Пераказы → Вось дык сустрэча!
Пераказы → Сустрэча
Іван Мележ → Іван Мележ - Сустрэча
Пераказы → Нечаканая сустрэча