Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нечаканая сустрэча

   Удзень ліса мышкавала, лавіла ў пажаўцелай траве між невысокіх хвоек мышэй. Яна то прыпадала да зямлі на пярэднія лапы, то разграбала траву і зямлю, то станавілася на заднія лапы і замірала, прыслухоўвалася, у якім месцы зашамаціць мыш, і без разгону скакала на яе, лапамі прыціскала да зямлі. Хвіліна – і ад шэранькай істоты нічога не заставалася.
   Ліса ў час мышкавання так захапляецца гэтым заняткам, што забываецца пра ўсё на свеце. Вось і на гэты раз ліса нават не заўважыла, што каля яе спыніўся такі ж рыжы, як і яна, сабака.
   Ліса ўбачыла свайго зацятага ворага толькі тады, калі стала на заднія лапы. Ад нечаканасці яна разгубілася і не ведала, што рабіць: уцякаць ці абараняцца. Сабака натрапіў на лісу выпадкова, таксама на імгненне разгубіўся і міжвольна брахнуў. Гэтага было дастаткова, каб вывесці лісу са здранцвення: яна рванулася з месца і памчалася ўзлессем.
   Восенню ліса добра кармілася, а таму была дужая. Пагоня сабакі яе не надта страшыла.
(154 словы)

Паводле З. Бяспалага

 

Похожие статьи:

Іван МележІван Мележ - Сустрэча

Пераказы, дыктантыРадасная сустрэча

Якуб КоласЯкуб Колас - Сустрэча з ворагам

Пераказы, дыктантыВось дык сустрэча!

Пераказы, дыктантыСустрэча