Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Радасная прасветласць

   Часам прыходзіць да чалавека такое імгненне, калі нясцерпна хочацца пабачыць тыя мясціны, дзе калісьці хадзіў у маленстве. А да гэтага будзе доўгі, дзіўны і незразумелы сум, як бы нешта апусцела ў душы і няма яе чым запоўніць. І не знаходзіш адказу, і не ведаеш, чаму гэтак пуставата на сэрцы і чаму нясцерпна хочацца нечага. Ходзіш, працуеш дзень-другі, а адказу няма. І раптам штосьці як бы стукне ў галаву: ратунак там, на тых росных і пясчаных сцежках.
   Адразу прыходзіць радасная прасветласць, на ўсё пачынаеш глядзець інакшымі вачыма і здзіўляешся, што ў гарадскім тлуме прапускаеш, праходзіш міма і не заўважаеш, як свежа блішчыць пасля дажджу трава, што несамавітая рэдзенькая бярозка, якая расце пад акном, гожая і зграбная і што вакол і сонца, і вецер, і неба. Нібыта доўга і нудна цягнуўся па густым цёмным лесе і раптам неспадзявана выбіўся на ўбітую, бліскучую ад палазоў дарогу.
   Як мала трэба чалавеку!
(147 слоў)

Паводле А. Дзятлава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЖыццё ў радасць

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Смутная радасць