Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пуцявіны песняра

   Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным кутку, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба, а побач бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.
   Акінчыцы, потым Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе праляглі пуцявіны паэта. Але найбольш уражанняў юнацтва было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.
   Апрача дарэктараў, быў у леснічоўцы і яшчэ адзін настаўнік – дзядзька Антось. Натура паэтычная і шматгранная, ён многае зрабіў, каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага пляменніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды, складанае і нялёгкае сялянскае жыццё.
   Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт, свой пясняр сялянскай нядолі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамагалі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца глухой леснічоўкі.
   Якуб Колас быў просты і мудры чалавек і адначасова вялікі пісьменнік, шчыры патрыёт роднай зямлі.
(169 слоў)

Паводле С. Александровіча.

Похожие статьи:

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»