Пугач – адна з буйнейшых соў не толькі нашай, але і сусветнай фаўны. Размах яго крылаў у асобных выпадках можа дасягаць амаль што двух метраў. Афарбоўка рыхлага густога пер’я – ад бурага да светла-рудога з чорным стракатым малюнкам на кожным пяры. Як і ва ўсіх соў, пер’е пугача акрамя цвёрдых пругкіх бародак мае мяккае пуховае адзенне, якое заглушае паветраныя патокі і робіць палёт гэтай птушкі абсалютна бязгучным. Усё гэта разам са своеасаблівым знешнім выглядам – немігаючы погляд бяздонных аранжавых вачэй, вушкі-пер’е на вялікай круглай галаве, вострая драпежна выгнутая дзюба і кіпцюры – робіць пугача падобным да нейкіх казачных істот. Нездарма вядомы шведскі натураліст Ян Ліндблад параўноўвае яго з героямі скандынаўскага эпасу – гномамі і тролямі.
(110 слоў)
Паводле С. Зуёнка
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак