Настачка спяшалася ў краму. Каля парку яна заўважыла дзіўны камячок. Гэта была птушка. Дзяўчынка забылася пра краму. Яна ўзяла птушку ў рукі і пабегла дамоў. Тата ў Настачкі працуе ветэрынарам. Ён пазнаў птушаня шэрай савы. Тата пакарміў птушачку кавалачкамі мяса. З гэтага часу спраў у Настачкі прыбавілася. Яна карміла птушаня, мяняла яму ваду, чысціла клетку. Улетку паехалі ўсёй сям’ёй у вёску да бабулі. Там птушку адпусцілі жыць у лес.
(70 слоў)
Паводле А. Вашчанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак