Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прылёт гусей

   Дзядзька ўзяў Аніся на паляванне. Адвячорак выдаўся ціхі. Неба было зацягнута лёгкімі хмурынкамі. Далягляд кранула сіняватая смуга. Вулькат палявога ручайка далёка разносіўся ў наваколлі.
   Схаваліся ў лазовым кусце. Дзядзька прыладзіў стрэльбу. Нейкі час сядзелі моўчкі. Потым яны ўбачылі гусіную чараду. Дзядзька толькі чакаў гэтага. Ён мацней прыціснуў прыклад да пляча. Гусі стомлена ўзмахвалі крыламі.
   Анісь залюбаваўся важаком. Гэта быў шыракакрылы гусак. Хлопчык ціхенька тузануў дзядзьку за куртку і зашаптаў: "Не трэба, не трэба".
   Гусі селі на жытнёвае поле. Лапатанне крылаў, плёскат вады на нейкі час запоўнілі наваколле. Потым усё сціхла.
   Паляўнічыя выбраліся з лазняку і пайшлі дамоў.
(97 слоў)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУдалая засада

Пераказы, дыктантыЦецерукі (Паводле М. Паслядовіча)

Пераказы, дыктантыНезвычайнае паляванне

Пераказы, дыктантыВыпадак на паляванні

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха - ГДЗ