Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыйшла вясна

   Вясна ўжо адчуваецца ў паветры і на зямлі. З узгоркаў і палёў з шумам бяжыць у нізіны талая вада. Апаўдні ад нагрэтых веснавым сонцам праталін узнімаецца густая пара.
   Дзень выдаўся цёплы. Прыпякала сонца. Быў моцны вецер. Ён гнаў па небе рэдкія белыя воблачкі. Далёкія хвойнічкі зацягнула шызай смугой. Хутка падсыхалі дарогі. На пясчаных узгорках вецер уздымаў пыл.
   На вышэйшых мясцінах працавалі трактары. А з паўночнага боку хвойніку яшчэ ляжаў снег.
(70 слоў)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыГуканне вясны