Каля самага дрымучага лесу, на беразе ракі стаяла вёска. Жылі ў ёй працавітыя, моцныя людзі. Кожны год высякалі яны лес. Адны вязалі яго ў плыты, гналі ўніз па рацэ і мянялі ў купцоў на тавары. Другія сеялі жыта, хадзілі на паляванне. Праца ў ахвоту не змарнуе моцных рук, а хлеб на стале – падзяка за праліты пот. Калі надыходзіць свята, можна і адпачыць.
Маладыя хлапцы запаляць вогнішчы і пачнуць скакаць праз агонь. Дзяўчаты сплятуць вянкі і кінуць іх у ваду, а потым возьмуцца вадзіць карагоды. Старыя ў доўгіх белых кашулях сядуць пад ліпамі і пачнуць расказваць гісторыі далёкіх часоў. Слухай усе, каму цікава.
(103 словы)
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ёлка
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Цудоўныя святы
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Сакавік
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Свята
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Свята настаўніцы