Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Полацкае княства

   Часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства з’яўляецца адзінаццатае стагоддзе – перыяд княжання Усяслава Чарадзея. Шмат намаганняў прыклаў Усяслаў, каб уладкаваць сваю Бацькаўшчыну. З імпэту князя дзівіліся сучаснікі і нашчадкі. У Полацку, сталіцы княства, ён пабудаваў магутны і велічны замак – Сафійскі сабор. У час княжання Усяслава імкліва развіваліся рамёствы і гандаль.
   Полацкае княства было марской дзяржавай: пад яго кантролем знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Балтыйскага мора. Гэта была адна з вялікіх і магутных краін Еўропы таго часу.
   Усяслава як удалага і таленавітага ваяра паважалі і баяліся суседзі. У славутай рыцарскай песні «Слова пра паход Ігараў» пра яго сказана: «Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уначы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутаракання...» Нейкі час Усяслаў з волі простых людзей быў кіеўскім князем, але пакінуў гэты пасад, каб вярнуцца ў родны Полацк.
   Народ лічыў Чарадзея за ваўкалака-пярэваратня не толькі таму, што ён дзіўным чынам мог схавацца ад ворага і нечакана напасці на яго, але і таму, што прыязна ставіўся да язычніцтва. Усяслаў будаваў хрысціянскія бажніцы, аднак пры гэтым не вынішчаў і паганскія. Князь шукаў згоду ў веравызнаннях, а праз іх – адзінства народа і дзяржавы. Шматлікія ваенныя паходы Чарадзея на Ноўгарад, Пскоў, Смаленск і іншыя гарады займаюць усяго васямнаццаць гадоў з яго амаль сямідзесяцідвухгадовага жыцця. Ён прысвяціў сябе не разбурэнню, а стварэнню – умацаванню першай беларускай дзяржавы.
(220 слоў)

Паводле І. Саверчанкі, З. Санько.

 

Похожие статьи:

ПераказыПолацкая зямля

ПераказыСкрозь стагоддзі

Вацлаў ЛастоўскіВацлаў Ластоўскі - Усяслаў

ПераказыУсяслаў Чарадзей

ПераказыМы родам адсюль