Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Песня з паўночных Афін

   Той асенні дзень быў цёплы і пахмурны. Лісце ляжала пад нагамі тоўстым стракатым дываном, і нам з сябрам добра было хадзіць па ім, варушыць лістоўныя сумёты нагамі і адчуваць сябе бязбожна шчаслівымі, нягледзячы на лёгкі сум. Таму што мы былі ў Залессі, былым маёнтку славутага Міхала Кляофаса Агінскага, "паўночных Афінах", як называлі гэты кут сучаснікі.
   Залессе – адна з самых паэтычных мясцін нашай радзімы, а восень надавала ўсяму, што мы бачылі вакол, лёгкую паціну чысціні празрыстасці і журбы.
   Магутныя прысады клёнаў і ліп ішлі да Віллі, туліўся ў зарасніках старажытны цёплы дом са свечкамі калон, ртутна свяціліся ставы, ручай імкнуў праз грэблю. І ва ўсім, што вакол, была музычнасць, ціхая песня: у плёску вады, у шолаху лісця, у парывах ветру, які гайдаў палын на мяжы.
   Ёсць мелодыі, якія чуеш так часта, што пачынаеш грэбаваць імі. Але колькі б ты ні слухаў паланэзы Агінскага, а асабліва вялікі паланэз ля-мінор ("Развітанне з радзімай") – ён застанецца блізкі і дарагі твайму сэрцу, будзе закранаць у ім самыя глыбінныя, самыя свае струны.
(166 слоў)

Паводле У. Караткевіча

 

Похожие статьи:

ПераказыГетман-кларнет

ПераказыПаланэз

ПераказыКанал Агінскага

Літаратары ХІХ стагоддзяМіхал Клеафас Агінскі

ПераказыАгінскія