Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паланэз

   Гукі даносіліся з пакоя маці. Ігралі на яе фартэпіяна. Музыка была надзвычай плаўная, ціхая, самотная. Заслухаўшыся, хлопец наблізіўся да расчыненых дзвярэй. На бліскучым чорным фартэпіяна іграла госця. Пышныя валасы дзяўчыны рассыпаліся па плячах. Рукі, лёгкія, тонкія, трапяткія, амаль няўлоўна дакраналіся да клавіш.
   Адчуўшы цёплае дыханне за спінай, дзяўчына павярнула галаву. Засяроджанасць на яе твары змянілася ценем разгубленасці.
   – Гэта паланэз Агінскага «Журба па Радзіме», – прамовіла госця. – Ён лічыцца польскім кампазітарам, хоць нарадзіўся ў нас, у Беларусі.
   Тонкія рукі дзяўчыны зноў апусціліся на чорна-белае поле клавіш. Паплыла музыка, ціхая, чароўная, самотная.

(Паводле А. Аляшкевіча)

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАгінскія

Літаратары ХІХ стагоддзяМіхал Клеафас Агінскі

Пераказы, дыктантыГетман-кларнет

Пераказы, дыктантыУ Залессі

Пераказы, дыктантыКанал Агінскага