Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Перасмешнік

   Ходзіць Май па лесе ды на скрыпачцы грае. Вакол птушкі на розныя галасы спяваюць. Радуюцца, што з выраю вярнуліся. Адзін Дрозд маўчыць. Баіцца, што песня яго непрыгожая. Май параіў яму: «Павучыся ў іншых, толькі сваёй песні не забудзь».
   Узрадаваўся Дрозд, але забыўся пра наказ Мая. У многіх птушак вучыўся. Нарэшце прыляцеў да сваёй вербалозіны, пакалыхаўся на ёй і давай спяваць. Пасвішча шпаком, жаўранкам зазвініць, ластаўкай зашчабеча, салаўём зацёхкае. Ды толькі сваёй песні ніяк не ўспомніць. Так і спявае на ўсе птушыныя галасы. За гэта называюць яго людзі перасмешнікам.
(89 слоў)

(Паводле К. Каліны)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак