Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пераможам экзаменацыйны стрэс!

   Што ж такое стрэс, і наколькі ён шкодны для арганізма? Стрэс – агульная рэакцыя арганізма на любыя ўздзеянні, якія парушаюць яго звыклы стан. У дзясятку падзей, што выклікаюць самы моцны стрэс, знаходзяцца раптоўная хвароба сваяка, выйгрыш у латарэю, вяселле і пераезд у іншы горад. Важна, наколькі моцна арганізму трэба змяніцца, каб адаптавацца. У сувязі з гэтым спецыялісты апісваюць дзве формы стрэсу. Першы з’яўляецца нямоцным, мабілізуе арганізм. Другі – негатыўны тып стрэсу, з якім арганізм не спраўляецца. Якраз такі стрэс руйнуе здароўе чалавека і можа прывесці да цяжкіх захворванняў.
   Звычайна здача іспытаў асацыюецца з негатыўнымі эмоцыямі, але гэта зусім не абавязкова! Пры правільна арганізаваным працэсе іспыты служаць сродкам самасцвярджэння і павышэння самаацэнкі. І вы можаце зрабіць так, каб экзаменацыйны стрэс стаў станоўчым штуршком да новых спазнанняў і здзяйсненняў. Для гэтага трэба ўсяго толькі змяніць стаўленне да іспытаў.

(Паводле В. Войт)

 

Похожие статьи:

ПераказыТэорыя імавернасці

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Экзамен

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Экзамены