Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Па дарозе

   Зямля шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак. Адчуваецца яна цвёрдасцю пад нагамі і вострым пахам сваім ад вільгаці летняй ночы.
   Цяжкія хмары нізка валакуцца над ёю і прабуюць сеяць на яе цёплую імглу, а пасля адпаўзаюць на далёкую мяжу неба і поля і варушацца там дзівоснымі абрысамі ў густой сваёй чарнаце.
   Канца-краю зямлі не відаць, як і неба над ёю. Зямля як чорная прастора, прыціснутая хмарамі і маўклівая ад іх. У цемені палёў прытаіліся ціхія вёскі і слухаюць: з самага вечара дзьмуў вецер, над полем плылі ціхія песні травы, а пасля, як нагнаў вецер хмар і адышоў, адно слухаць засталося вёскам шырокую маўклівасць глыбокай ночы.
   На зямлі дарога, як само жыццё, відна толькі каля ног, але ж і заве-зазывае яна ўдаль. Усё едзеш і едзеш па ёй, з кожным крокам яна ўсё новая праходзіць пад нагамі, і здаецца, што наперадзе там, за нечым няясным, дзівосным і далёкім, будзе нешта надзвычайнае.
   І ўяўляецца, што гэта хмары ўсё больш пачынаюць збірацца там, куды ідзе дарога, што іх ужо там многа, усё там чарней, як усюды, і няма туды ходу. А як дабярэшся туды, зямля там родная, шырока-вольная, хмары адпаўзлі наперад і зноў можна ісці з радасцю ў бяскрайніх прасторах.
   Вільготная зямля глуха аддае стукам пад калёсамі і капытамі коней, са стукам мяшаюцца дробныя званы жалеза ці бляхі вазоў, і яшчэ чуваць галасы людской гаворкі ды крыкі на коней, як зыкі кропель вады з дзіравага вядра ў ціхую ноч пры студні.
(242 словы)

Паводле К. Чорнага

 

Похожие статьи:

Якуб КоласНовая зямля - Пытанні да раздзела "Вечарамі"

Якуб КоласНовая зямля - Пытанні да раздзела "Падгляд пчол"

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласНовая зямля. Пытанні да раздзелаў "За сталом і "На першай гаспадарцы"