Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Новая зямля - Пытанні да раздзела "Вечарамі"

   1. Уся паэма "Новая зямля" прасякнута пейзажнымі замалёўкамі. Пачынаецца паэма таксама з лірычнага адступлення, і нават цяжка заўважыць, як гэтае глыбока асабістае перарастае ў маштабны твор сялянскага жыцця.
   Адна за другой ажываюць малюнкі прыроды, і мы разам з паэтам углядаемся ў сіняе неба, у якім "хмарачкі дзянныя" плывуць, "як гускі маладыя, чародкай белай над лугамі"; любуемся цяністымі лясамі і бязмежнымі прасторамі палёў, дзе на, "абшары, на шырокім"

Раскошна нівы красавалі,
А ў іх мільёны красак ззялі,
Як бы на небе тыя зоркі...

   Мы бачым свой родны край і ў летні час, калі сонейка шчодра рассыпае "праменні, стрэлы залатыя", а лугавіна "зіхціць у кветках", і халоднаю зімою, калі "над хатай, над гуменцам"

Сняжынкі жвавыя гуляюць,
Садок і дворык засцілаюць
Бялюткім, чыстым палаценцам.

   У творы можна знайсці і апісанне восені з сумным шолахам траў, з баграю ў лесе і белым павуціннем, і малюнкі ранняй вясны з яе "таемнымі гукамі", і апісанне летняй навальніцы з праліўным дажджом, маланкай-бліскавіцай і громам-перуном.
   Якуб Колас нібы мастак-пейзажыст адлюстраваў прыроду Беларусі з энцыклапедычнай шырынёй.
   2. Часцей за ўсё пісьменнік карыстаецца эпітэтамі "мілы", "родны".
   3. Пачынаецца лірычнае адступленне радкамі: "Малюнкі родныя і з'явы! Як вы мне любы, як цікавы!", заканчваецца — "Эх, мілы край адвечнай мукі! Пракляты будзьце, вусны, рукі, што на цябе ланцуг кавалі і ў твар зняважліва плявалі!"
   Паэт спачатку з захапленнем апявае прыгажосць роднай старонкі, а потым звяртаецца з гнеўнай прамовай да тых, хто не шануе народ, прыгнятае яго.

   4.

Ды покі будзе сэрца біцца,
Яно не зможа пагадзіцца
Ні з гэтым гвалтам, ні з бядою
Над нашай роднаю зямлёю...

Похожие статьи:

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа