Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Па дарозе ў роднае сяло

   Гара вельмі няясна вырысоўвалася са змроку. Далей за ёю скрозь галіны лесу прасвечвалася шырокае балота. Дарога крута павярнула да пераезда. Перад самым пераездам стаяў крутаверхі клён у шапцы густога маладога лісця. Пад ім было цёмна-цёмна. Мінулі клён. Колы гучна загрукалі па мосціку перад самымі рэйкамі. З другога боку чыгункі стаяла будка. Цёмныя вокны зірнулі панура. Лабановіч чамусь звярнуў на іх увагу, як бы хочучы замацаваць іх у сваёй памяці.
   У лесе стала яшчэ больш глуха, больш ціха і вільготна. Хацелася ўглыбіцца ў сябе самога, аддацца плыні сваіх думак. Усплывалі вобразы пражытага, няясна вынікалі новыя. Ноч і цішыня соннага лесу, балот агортвалі душу спакоем. Як многа было яшчэ цікавага, нязведанага! За гэтай мяжой разгортваюцца новыя старонкі жыцця, новыя хвалі яго вечнай плыні. А гэтая ноч і дарога – апошні момант мяжы. Так разважаў Лабановіч па дарозе ў роднае сяло Мікуцічы.
(138 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - На пыльнай дарозе

ПераказыЗімовыя дарогі

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Шляхі-дарогі

ПераказыДумкі ў дарозе

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе