Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Па дарозе да Дзвіны

   Прамінулі сядзібу. Паўз дарогу пайшлі кусты алешніку і хмызняку. За імі паўставаў пералесак. Ён быў невялікі. Кашлатыя сосны і стройныя бярозы стаялі купкамі.
   Прагалы між імі густа зараслі маладняком. Зараснікі поўніліся птушынымі галасамі.
   Пералесак скончыўся, і вакол раскінуўся бязмежны прастор. Палеткі з зялёнымі лапінамі азіміны, з аксамітнымі лугавінамі то ўздымаліся хвалямі, то спаўзалі ў лагчыны. Віліся нізінамі зарослыя лазнякамі ручаі.
   Над усім гэтым высіўся неабдымны блакітны купал неба з рэдкімі аблачынкамі і ласкавым яркім сонцам.
   Дзвіна была непадалёк. Яе засланялі пагоркі. За дубамі святлела рака. Была яна ў гэты час спакойная і велічная. Водная роўнядзь быццам застыла ў сонечных промнях. Лёгкія аблачынкі ў небе і само неба адбіваліся ў ёй.
(102 слова)

Паводле Т. Хадкевіча.

Похожие статьи:

ПераказыУ жніво

ПераказыСкрозь стагоддзі

ПераказыСцежкі зубрыныя

ПераказыТаямнічы свет

ПераказыБелавежа